Газета «Навiны пчалярства»
Газета «Навіны пчалярства» выдаецца са снежня 2014 года. Аб’ём 6-8 палос, друк поўнакаляровы. Выходзіць адзін раз у два месяцы (трэцяя дэкада цотнага месяца). Тыраж – 1000 экземпляраў. Падпісчыкі нашага выдання – бортнікі (падпіска за сродкі Аб’яднання), пчаляры Беларусі і Украіны. Падпісны індэкс для фізічных асоб – 63251, юрыдычных асоб – 632512.
Рэдкалегія прыкладае намаганні каб газета была цікавай і карыснай як пачынаючым пчалярам, так і прафесіяналам. Друкуюцца розныя тэмы нашай галіны, - біялогія, утрыманне і развядзенне, кармавая база, дзейнасць аб’яднання “Бортнік” і г.д. Асноўнай тэмай газеты з’яўляецца – прафілактыка і лячэнне пчол.
Шаноўны пчаляр!
Просім Вас пісаць на адрас газеты свае артыкулы аб пчалярстве, заўвагі, прапановы, аб’явы на пакупку альбо продаж тавараў. І абавязкова задавайце пытанні, на якія атрымаеце адказ на старонках газеты.
Штомесячна, на старонке сайта, мы будзем дадаткова размяшчаць па аднаму нумару газеты з прошлых гадоў выдання.