Паслугі для сяброў аб’яднання
Толькі для сяброў аб’яднання “Бортнік”
Аб’яднанне “Бортнік” для сяброў арганізацыі выдае для чытання часопісы “Пчеловодство” і “Хозяин”, газету “Пасека России”, ладзіць кансультацыі па тэхналагічных пытаннях.
Для перапрацоўкі васкавой сыравіны выдаецца васкатопка тэрмінам на 1 тыдзень.
Кансультацыі і пытанні ў кампетэнцыі аб’яднання
Кожны панядзелак (альбо першы працоўны дзень тыдня) з 10:00 да 12:00, а таксама з 14:00 да 18:00 у аб’яднанні “Бортнік” ладзіцца справаздачна-кансультацыйны дзень.
У гэты час у сядзібе ад’яднання на адрасе г. Салігорск, вул. Заслонава, д. 12 вы можаце:
- задаць вашыя пытанні,
- атрымаць дапамогу ў рашэнні вашых праблем, што ўваходзяць у кампетэнцыі аб’яднання,
- атрымаць кансультацыю па пчалярстве.
Усё гэта можна зрабіць і па тэлефоне 8-0174-24-68-41.